У ААТ «Рэчыцадрэў» узнагародзілі каманду работнікаў цэха ламініраваных драўнянастружкавых пліт, якія ўвасобілі ў жыццё свае рацыяналізатарскія прапановы па павышэнню эфектыўнасці работы вытворчасці.
У падзяку ад кіраўніцтва прадпрыемства рацыяналізатарам уручылі сертыфікаты на грашовае ўзнагароджанне і памятныя падарункі.
Дзякуючы рацыяналізатарскім прапановах па наладзе праграмнага кіравання ў цэху ламініраваных драўняна-стружкавых пліт дамагліся зніжэння халастога прастою лініі за кошт чаго знізілі сабекошт выпускаемай прадукцыі і павялічылі аб'ём вытворчасці. Пры гэтым захавалася высокая якасць пліты.
Вось так, дзякуючы ініцыятыве і актыўнаму ўдзелу работнікаў у паляпшэнні тэхналагічных працэсаў на вытворчасці, атрымаўся важны і адчувальны эфект у дзейнасці ўсяго прадпрыемства.
Падзякі ўдастоены суаўтары рацыяналізатарскай прапановы: Журкоў Ігар Уладзіміравіч – начальнік цэха, Шатаў Аляксандр Юр'евіч – начальнік аддзела АСУП і майстры цэха Барушкоў Андрэй Мікалаевіч, Дзыгун Юрый Алегавіч, Дэйкун Вадзім Уладзіміравіч і Барушкоў Сяргей Мікалаевіч.
Крыніца: http://rechdrev.by
05.02.2021 10:01