6 лютага ААТ "Прамагралізінг" споўнілася 20 гадоў. Са святочнай датай кампанію павіншаваў старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько.


У сваім віншаванні ў адрас кіраўніцтва і працоўнага калектыву ААТ «Прамагралізінг» Міхаіл Касько адзначыў, што за гады сваёй плённай і шматграннай дзейнасці ААТ «Прамагралізінг» заваявала заслужаны аўтарытэт і павагу ў шырокім коле сваіх калег і партнёраў.

"Ваш калектыў - гэта прафесіяналы высокага ўзроўню, супрацоўніцтва з якімі заўсёды будуецца на канструктыўным дыялогу, узаемнай павазе і сумесным дасягненні вызначаных мэтаў, - падкрэсліў кіраўнік канцэрна. - Лесанарыхтоўчая і іншая тэхніка, якую пры падтрымцы ААТ "Прамагралізінг" набываюць прадпрыемствы канцэрна, адыгрывае важную ролю ва ўдасканаленні вытворчай дзейнасці і павышэнні яе эфектыўнасці.

Упэўнены, наша супрацоўніцтва будзе працягвацца многія гады і прыносіць карысць для прадпрыемстваў галіны.

Прыміце шчырыя віншаванні і пажаданні далейшага росквіту, поспехаў у рэалізацыі ўсіх мэтаў і задач, новых перспектыў, здароўя і дабрабыту!",- рэзюмаваў Міхаіл Касько.

08.02.2021 12:46