Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" павялічылі экспарт прадукцыі ў 2020 годзе на 5% у параўнанні з 2019 годам.
Нягледзячы на складаную сітуацыю на рынках з-за пандэміі каронавіруса, прадпрыемствы галіны змаглі нарасціць пастаўкі прадукцыі на знешнія рынкі да 608,5 млн долараў ЗША, што перавысіла аб'ём экспарту 2019 года амаль на 30 млн долараў ЗША. Такім чынам, тэмп росту экспарту па выніках 2020 года па канцэрне склаў 105%.
Пры гэтым, шмат у чым нарасціць экспарт атрымалася за кошт павелічэння аб'ёмаў рэалізацыі прадукцыі на рынкі далёкага замежжа, куды экспартавана тавараў на 11,4% больш, чым у 2019 годзе, у тым ліку ў краіны Еўрапейскага Саюза – на 5,4%. Акрамя таго, экспарт у Кітай вырас па выніках года амаль у 1,3 разы. На 5,2% вырас экспарт канцэрна ў Расейскую Федэрацыю, на 7% - ва Украіну. Сярод краін далёкага замежжа найбольшы тэмп росту экспарту адзначаны ў ЗША, Канаду, Аўстрыю, Вялікабрытанію, Швейцарыю, Фінляндыю, Турцыю, Індыю, Інданезію і шэраг іншых.
У 2020 годзе пасля некаторага перапынку аднавіліся пастаўкі прадукцыі ў Албанію, Ірландыю, Ісландыю, Кіпр, Мексіку і іншыя краіны. У цэлым у мінулым годзе прадукцыя прадпрыемстваў канцэрна экспартаваная на рынкі 70 краін. Гэта самы шырокі геаграфічны пералік экспартных паставак канцэрна за ўсю гісторыю. Акрамя таго, у 2020 годзе канцэрнам дасягнуты і самы высокі ўзровень экспарту ў аб'ёме прадукцыі, якая рэалізуецца. На знешнія рынкі пастаўлена 76,2% ад усяго, што было выраблена прадпрыемствамі ў 2020 годзе.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
09.02.2021 13:37