Вынікі працы арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" за 2020 год і задачы на 2021 год будуць разгледжаны сёння на выніковым пасяджэнні савета канцэрна.
Яно адбудзецца ў рэжыме відэаканферэнцыі. Удзел у пасяджэнні прымуць усе кіраўнікі арганізацый канцэрна, прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў.
З асноўным дакладам аб выніках працы арганізацый у 2020 годзе і задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021 год выступіць старшыня канцэрна Міхаіл Касько.
Запланаваны таксама справаздачы шэрагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў апарата канцэрна.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
18.02.2021 09:16