Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў указ №78 "Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу".

У адпаведнасці з дакументам акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія знаходзяцца ў кіраванні Банка развіцця Беларусі, будуць занесеныя ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ "Івацэвічдрэў". Гэта прадпрыемства стане кіруючай кампаніяй дрэваапрацоўчага холдынгу.

Указам таксама выключаецца з правоў і паўнамоцтваў Банка развіцця Упраўленне дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі.

Кіраўніком дзяржавы пры падпісанні ўказа дадзена даручэнне ўраду сумесна з аблвыканкамамі забяспечыць распрацоўку эфектыўнай стратэгіі развіцця дрэваапрацоўчага холдынгу з кіруючай кампаніяй ААТ "Івацэвічдрэў".

Крыніца: БЕЛТА

 

04.03.2021 09:38