Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько павіншаваў жанчын галіны з надыходзячым святам - Днём жанчын.

Дарагія жанчыны!

Ад імя ўсіх мужчын - работнікаў лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці і сябе асабіста сардэчна віншую вас са светлым вясновым святам - Днём жанчын!

Шчыра жадаю вам дабра і шчасця, любові і радасці, ласкавых сонечных дзён і выканання ўсіх запаветных жаданняў. Няхай вашы дзеці будуць здаровымі, а дом - шчасным.

У нашай галіне працуюць цудоўныя жанчыны, якія ўвасабляюць у сабе самыя лепшыя якасці адданасці прафесіі, працавітасці, стойкасці і жыццёвай сілы. Яны прымаюць актыўны ўдзел у вырашэнні надзённых пытанняў вытворчасці і дамагаюцца поспеху. Жанчыны ўносяць важкі ўклад у развіццё лесапрамысловага комплексу, паспяхова сумяшчаючы працу, грамадскую дзейнасць з клопатамі пра сям'ю.

Жадаю вам сонечнай вясны і яснага неба над галавой, сямейнага шчасця і дабрабыту, маладосці і здароўя на доўгія гады! Няхай вашы ўсмешкі радуюць вашых блізкіх, сяброў і калегаў, а пачатак вясны прынясе ўсім выдатны настрой, зарад бадзёрасці і аптымізму! З святам, дарагія жанчыны!

Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам"
Міхаіл КАСЬКО

 

05.03.2021 12:57