ААТ "Івацэвічдрэў" паказвае добры прыклад эфектыўнай мадэрнізацыі ў сферы дрэваапрацоўкі. Пра гэта заявіў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык падчас сустрэчы з калектывам прадпрыемства.

"Досыць паспяховае прадпрыемства. Сапраўды, добры прыклад эфектыўнай мадэрнізацыі ў сферы дрэваапрацоўкі, эфектыўна ўкладзеных у галіну сродкаў. Калектыў паспяхова справіўся з задачай, заклаў добрую аснову для будучага прадпрыемства, - сказаў Валерый Вакульчык. - Гэта кажа аб тым, што дзяржава прыняла правільнае рашэнне прадаваць прадукцыю з высокім дабаўленым коштам, удасканальваць вытворчасць. Цяпер маем добрае прадпрыемства, якім можна ганарыцца. Зыходзячы з гэтых меркаванняў і было прынята рашэнне аб стварэнні холдынгу на базе "Івацэвічдрэва".

"Івацэвічдрэў" у 2022 годзе адзначыць 100-годдзе. Валерый Вакульчык падкрэсліў, што прадпрыемства падыходзіць да юбілею з добрымі вынікамі, і пажадаў калектыву рэалізаваць намечаныя вытворчыя планы.

      

Крыніца: БЕЛТА

09.03.2021 10:02