Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" пачалі экспартную дзейнасць у 2021 годзе з росту паставак прадукцыі за мяжу на 18%.
У студзені гэтага года прадпрыемствы экспартавалі прадукцыі на 55,5 млн долараў ЗША, што на 18% больш у параўнанні са студзенем 2020 года.
Пры гэтым экспарт у далёкае замежжа (гэта краіны па-за СНД) экспарт вырас амаль на 26% да 28,8 млн долараў ЗША і склаў 52% у агульным аб'ёме экспарту. У студзені 2020 года на рынкі далёкага замежжа было пастаўлена 48,7% экспартуемай прадукцыі. Экспарт у краіны Еўрапейскага саюза вырас на 15,5%, у Кітай – на 35,9%. Экспарт на рынкі СНД вырас на 10,6%.
Усяго прадукцыя прадпрыемстваў канцэрна ў студзені пастаўлена на рынкі 48 краін. У студзені 2020 года геаграфія паставак ахоплівала 44 краіны.
Па аб'ёмах адгрузак на першым месцы рынак Расійскай Федэрацыі, куды экспартавана за студзень прадукцыі на 18,2 млн долараў ЗША, на другім месцы рынак Польшчы - 8,7 млн долараў ЗША, на трэцім Кітая - 6,65 млн долараў ЗША.
У таварнай структуры найбольшыя аб'ёму экспарту прыйшліся на драўняныя пліты, мэблю, цэлюлозу, фанеру, паперу і кардон. Усяго ў наменклатуры экспарту каля 50 таварных пазіцый.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
11.03.2021 10:56