Нагрудным знакам адрознення канцэрна "Белляспаперпрам" "За асабісты ўклад у развіццё галіны" адзначаны кіраўнікі прадпрыемстваў канцэрна.
За бездакорнае выкананне прафесійных абавязкаў, унясенне значнага асабістага ўкладу ў станаўленне і развіццё галіны, творчасць і ініцыятыву ў працы, а таксама за ўкараненне новых тэхналогій, удасканаленне матэрыяльнай базы і павышэнне эфектыўнасці вытворчасці самай высокай узнагароды канцэрна ўдастоены:
Генеральны дырэктар ААТ "Мастоўдрэў" Сяргей Барысавіч АСОСАЎ;
Генеральны дырэктар ААТ "Гомельдрэў" Генадзь Васільевіч Каротчанка;
Генеральны дырэктар ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" Юрый Уладзіміравіч Главацкі.
Заслужаныя ўзнагароды кіраўнікам арганізацый ўручыў старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько.