11 сакавіка старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько сустрэўся са студэнтамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Сустрэча адбылася ў рамках адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна".

   

  

На фота: з дэканам факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Броўкай Генадзем Міхайлавічам

Для Міхаіла Касько сустрэча са студэнтамі гэтай ВНУ асаблівая. Ён сам з'яўляецца выпускніком БНТУ, таму наведаць праз больш за 20 гадоў ВНУ, у якім прайшоў адзін з найважнейшых этапаў у жыцці - атрымання адукацыі і фарміраванне прафесійнай будучыні, удвая прыемна, ганарова і, вядома, адказна.

Міхаіл Міхайлавіч пагутарыў са студэнтамі і магістрантамі, якія атрымліваюць адукацыю менеджэраў-эканамістаў. Ён прадставіў ім інфармацыю аб тым, што на сёння ўяўляе з сябе дрэваапрацоўчая, мэблевая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць Беларусі. Якія перад ёй стаяць задачы і перспектывы. Далей размова працягнулася ў форме дыялогу. Маладым людзям у першую чаргу было цікава, як складваўся прафесійны шлях Міхаіла Касько - ад студэнта, магістранта да кіраўніка адной з найважнейшых галін прамысловага сектара Рэспублікі.

     Міхаіл Міхайлавіч у 2000 годзе з адзнакай скончыў     факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі, у тым   ліку магістратуру БНТУ. Некаторы час працаваў   выкладчыкам у гэтым жа ВНУ. Далей працягнуў працоўны   шлях у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці ў канцэрне   "Белрэсурсы", на кіруючых пасадах у сферы маркетынгу і   закупак у ААТ "Белметал". Скончыў юрыдычны факультэт   БДУ. У перыяд з 2007 па 2014 год працаваў намеснікам   генеральнага дырэктара па лагістыцы ЗАТ "Беларуская   калійная кампанія". У 2014 годзе прыйшоў у канцэрн   "Белляспаперпрам" на пасаду памочнік старшыні, праз   паўгода быў прызначаны намеснікам старшыні, 30   красавіка 2020 года пастановай Савета Міністраў   Рэспублікі Беларусь прызначаны старшынёй канцэрна,   змяніўшы на гэтай пасадзе Юрыя Назарава, які   рызначаны 3 сакавіка 2020 года намеснікам Прэм'ер-   міністра Рэспублікі Беларусь.

    У гутарцы са студэнтамі ён распавёў аб практыцы сваёй   работы, аб асноўных прынцыпах, якія павінен ставіць   перад сабой малады чалавек, які хоча чаго-то дамагчыся ў сваёй прафесіі, аб асаблівасцях і адказнасці кіруючай работы і многае іншае. Адказаў на пытанні, якія тычацца працы ў арганізацыях канцэрна, іх мадэрнізацыі, укараненні аўтаматызацыі вытворчасці, перспектыў для кар'ернага росту і шэраг іншых. 

    У цэлым сустрэча прайшла ў сяброўскай,   канструктыўнай   гутарцы. Студэнты падзякавалі Міхаіла   Каско за цікавыя і карысныя зносіны. Старшыня канцэрна   ў сваю чаргу пажадаў усім паспяховай вучобы і рэалізацыі   ўсіх задуманых планаў і ўдалай прафесійнай кар'еры. 

 

 

 

 

 

 12.03.2021 18:02