Канцэрн "Белляспаперпрам" прапрацоўвае магчымасці нарошчвання экспарту ў Вялікабрытанію.
Пытанні пашырэння прамых паставак на брытанскі рынак прадукцыі дрэваапрацоўкі і стварэння ўласнага суб'екта тавараправоднай сеткі беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў на тэрыторыі Вялікабрытаніі прапрацоўваюцца гэтымі днямі ў арганізацыях канцэрна "Белляспаперпрам", якія наведвае кіраўнік брытанскай дрэваапрацоўчай кампаніі.
Прадстаўнік кампаніі на працягу тыдня наведае шэраг прадпрыемстваў канцэрна, якія вырабляюць фанеру, драўняна-стружкавыя, драўняна-кудзелістыя пліты і падлогавыя ламінаваныя пакрыцці, правядзе перамовы з кіраўніцтвам канцэрна "Белляспаперпрам", Беларускай універсальнай таварнай біржы і Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн.
Прадпрыемствы канцэрна ўжо працуюць на рынку Вялікабрытаніі і паступова нарошчваюць аб'ёмы паставак прадукцыі. Летась у Вялікабрытанію экспартавана тавараў на 1,44 млн долараў ЗША, што ў 2 разы больш, чым у 2019 годзе. Экспартаваныя фанера, драўняна-кудзелістыя пліты, піламатэрыялы, папера і кардон, мэбля і зборныя будаўнічыя канструкцыі з драўніны. Пры гэтым, аналіз брытанскага рынку і магчымасцяў прадпрыемстваў канцэрна паказвае, што гэтыя аб'ёмы можна планамерна нарошчваць.
У цяперашні час канцэрнам пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі прапрацоўваецца стварэнне ўласнага суб'екта тавараправоднай сеткі беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Візіт прадстаўніка брытанскай кампаніі з'яўляецца адным з этапаў гэтага працэсу.
Прэс-служба конецрна "Белляспаперпрам"
16.03.2021 14:50