Сёння прадстаўнікі канцэрна «Белляспаперпрам» ушанавалі памяць ахвяр нацызму, загінулых у Хатыні.
Тут 22 сакавіка 1943 года жыўцом былі спалены 149 жыхароў вёскі.
Прадстаўнікі апарата канцэрна на чале са старшынёй Міхаілам Касько ўсклалі кветкі да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.
Сёння Хатынь - гэта помнік сотням беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія з гэтых вёсак так і не адрадзіліся.
Мы павінны памятаць аб гэтым і расказваць маладым пакаленні беларусаў, каб жахі вайны ніколі не паўтарыліся.
22.03.2021 21:08