Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі ў арганізацыях канцэрна «Белляспаперпрам» у 2020 годзе.
Пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі за 2020 год прызнана ААТ "Буддэталі". Другое месца заняла ААТ "Слоніммэбля", трэцяе – ААТ "Івацэвічдрэў".
Лаўрэатамі ў намінацыях сталі:
- "Стан умоў і аховы працы" - ААТ "Зеленаборскае";
- "Стан прамысловай бяспекі" - ААТ "Барысаўдрэў";
- "Стан пажарнай бяспекі" – СТАА "ЗОЎ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ";
- "Стан транспартнай бяспекі" - ААТ "Гомельдрэў".
Дадзены агляд-конкурс у арганізацыях канцэрна праводзіцца пяты раз. Яго галоўныя мэты:
- актывізацыі работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі;
- павышэнне зацікаўленасці наймальнікаў у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў, умацаванне прамысловай і пажарнай бяспекі, бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту;
- прафілактыка вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання, аварый і аварыйных сітуацый, паляпшэння ўмоў і аховы працы, вытворчай санітарыі;
- папярэджанне няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на вытворчасці, удзел работнікаў у дзейнасці па паляпшэнню ўмоў і аховы працы, пажарнай бяспекі і бяспекі дарожнага руху;
- паляпшэнне сістэм кіравання аховай працы, маральнае і матэрыяльнае стымулявання наймальнікаў і работнікаў за забеспячэнне патрабаванняў аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту.
У аглядзе-конкурсе прымаюць удзел прамысловыя арганізацыі канцэрна. Агляд-конкурс арганізуецца і праводзіцца з удзелам Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Пераможца агляду-конкурсу ААТ «Буддэталі» спецыялізуецца на вытворчасці драўляных міжпакаёвых дзвярэй.
Падрабязнасці ў відэа:
25.03.2021 15:11