Пасол Казахстана ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў, дарадцы пасольства Асхат Мукашаў і Ермек Шуватаў азнаёміліся з вытворчасцю ААТ "Івацэвічдрэў".

Яны наведалі прадпрыемства 25 сакавіка. Госці азнаёміліся з вытворчасцю драўняна-стружкавых пліт і мэблі, сустрэліся са старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандрам Грыцуком і генеральным дырэктарам ААТ "Івацэвічдрэў" Аляксандрам Ільніцкім.

У ходзе размовы былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва, экспартныя магчымасці ААТ "Івацэвічдрэў". У прыватнасці, гаворка ішла і аб нарошчванні аб'ёмаў продажаў мэблі пад гандлёвай маркай MaSTAR у Рэспубліку Казахстан.

 

 

   "Ваш кірунак вельмі перспектыўны. Мы яшчэ будзем сустракацца,   спадзяюся, мы яшчэ будзем узнімаць пытанні аб узаемным супрацоўніцтве.   Жадаю, каб ваша вытворчасць расла, мацнела не толькі на прасторах   Беларусі, але і на сусветным рынку. У вас ёсць усё для гэтага", - адзначыў   пасол. Таксама ён падкрэсліў, што ў раёне «вельмі правільна пастаўленая   інвестыцыйная палітыка».

   Пачынаючы з 2018 года, пастаўкі мэблі ААТ "Івацэвічдрэў" у Казахстан   растуць штогод. Доля Рэспублікі Казахстан у агульным аб'ёме продажаў   мэблі ААТ "Івацэвічдрэў" у 2020 годзе склала 4,6%. Гэта сведчыць аб тым,   што нарошчванне экспарту ў Казахстан мае велізарны патэнцыял. Да таго   ж, ААТ "Івацэвічдрэў" плануе значна нарасціць аб'ём мэблевай вытворчасці   - у тры разы ў бягучым годзе.

Крыніца: Івацэвіцкі веснік

29.03.2021 12:38