Прадпрыемствы холдынгу "Беларускія шпалеры" прадстаўляюць сваю прадукцыю на 21-й Міжнароднай будаўнічай і інтэр'ернай выставе MosBuild, якая праходзіць у Маскве з 31 сакавіка па 3 красавіка ў ЦВК «Экспацэнтр».
Холдынг «Беларускія шпалеры», які ўваходзіць у склад канцэрна «Белляспаперпрам», - найбуйнейшая шматпрофільная група кампаній Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемствы і брэнды, якія ўваходзяць у склад холдынгу, добра вядомыя спажыўцам дзякуючы традыцыйнай якасці выпускаемай прадукцыі.
У склад холдынгу ўваходзяць УП "Гомельшпалеры", УП "Мінская шпалерная фабрыка", Філіял "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" і Філіял "Белкардон".
Да асноўных сфер дзейнасці холдынгу «Беларускія шпалеры» адносяцца:
- выраб і рэалізацыя шпалер;
- вытворчасць офіснай паперы, школьных сшыткаў, альбомаў і блокаў;
- выпуск паперы і кардона прамысловага прызначэння.
Прадпрыемствы холдынгу "Беларускія шпалеры" з'яўляюцца асноўнымі вытворцамі шпалер у краіне. У 2014 годзе з вырабленых у рэспубліцы 40,2 млн. умоўных кавалкаў шпалер доля холдынгу склала 34,5 млн. умоўных кавалкаў (85,8%).
У 2014 годзе беларускія шпалеры экспартаваныя ў 18 краін свету на суму 31,1 млн. дал. ЗША.