З работнікамі ААТ "Івацэвічдрэў" сустрэўся старшыня Дзяржаўнага камітэта маёмасці Дзмітрый Матусевіч.
2 красавіка ён наведаў прадпрыемства, азнаёміўся з яго фінансава-гаспадарчай дзейнасцю, экспартным патэнцыялам і ўмовамі працы работнікаў.
Падчас сустрэчы з працоўным калектывам былі абмеркаваныя асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады, мэты і задачы, пастаўленыя на VI Усебеларускім народным сходзе і пытанні, звязаныя з унясеннем змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Сустрэча прайшла ў адкрытым фармаце, прадстаўнікі прадпрыемства змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць і атрымаць кампетэнтныя адказы.
ААТ «Івацэвічдрэў» – адно з найбуйнейшых беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на вытворчасці драўнянастружкавых пліт і мэблі. На прадпрыемстве арганізаваны поўны цыкл вытворчасці: ад лесанарыхтовак, транспарціроўкі, першаснай раздзелкі сыравіны, дрэваапрацоўкі да выпуску гатовых вырабаў.
02.04.2021 16:04