У склад канцэрна ўвайшлі тры новыя арганізацыі. Гэта вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2021 г. №187.
У склад канцэрна ўвайшлі: Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "СВУДС экспарт" (г. Барысаў,) і два таварыствы з абмежаванай адказнасцю "Канкорд Эка" (г.Полацк) і "Экман" (Докшыцкі р-н).
ЗТАА "СВУДС экспарт" - гэта вертыкальна-інтэграваны дрэваапрацоўчы комплекс, які ўваходзіць у склад "VMG Group", і адзін з вытворцаў і экспарцёраў мэблі для міжнароднай вытворча-гандлёвай групы кампаній IKEA.
На прадпрыемстве працуе больш за 600 работнікаў. Штомесяц тут вырабляецца парадку 27 тыс. куб. м піламатэрыялаў, 1600 куб. м. мэблевых вырабаў і 12 тыс. тон паліўных гранул.
Прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца ў Расію, Літву, Польшчу, Германію, Аўстрыю, Францыю, Чэхію, Швецыю, Японію, Кітай, Вялікабрытанію, ЗША, Канаду і іншыя краіны.
ТАА «Канкорд Эка» ў цяперашні час рэалізуе інвестыцыйны праект па рэканструкцыі вытворчай базы, якая знаходзіцца ў г. Полацку, з будаўніцтвам лініі па выпуску драўняных паліўных гранул. Тут плануецца вытворчасць 148 тыс. тон паліўных гранул (пелет) у год. На прадпрыемстве будзе створана 70 рабочых месцаў. Тэрмін рэалізацыі праекта 2021 год.
ТАА "Экман" таксама ажыццяўляе будаўніцтва пелетнага завода паблізу н. п. Крулеўшчына Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Вытворчая магутнасць завода - 150 тыс. тон паліўных гранул за год. Тут таксама будзе працаваць каля 70 чалавек. Тэрмін рэалізацыі праекта 2023 год.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2021 г. №187 таксама выключаныя са складу канцэрна тры арганізацыі ў сувязі з ліквідацыяй: УП "Ружанская мэблевая фабрыка", ААТ "Касцюковіцкі леспрамгас" і ТАА "Інтэрпапер".
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
05.04.2021 11:15