Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат стаў пераможцам раённага спаборніцтва сярод арганізацый прамысловасці па выніках 2020 года.
Падвядзенне вынікаў раённага конкурсу адбылося напярэдадні ў г.Светлагорску.
ААТ «Светлагорскі ЦКК» прызнана пераможцам у намінацыі «Прамысловая арганізацыя з колькасцю працоўных не менш за 400 чалавек".
У 2020 годзе аб'ём вытворчасці прадукцыі на Светлагорскім ЦКК вырас у дачыненні да 2019 года на 55,2%, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 32,9%, экспарт тавараў павялічыўся на 67,7%. На знешнія рынкі (больш за 15 краін) пастаўлена амаль 75% вырабленай прадукцыі. Сярэднямесячная заработная плата ў 2020 годзе па акцыянерным таварыстве перавысіла 1560 рублёў. У ААТ "Светлагорскі ЦКК" з улікам філіялаў усяго працуе больш за 2200 чалавек.
05.04.2021 16:51