Драўняная плітная прадукцыя мадэрнізаваных прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам» будзе прапанавана наведвальнікам выставы «Драўлянае домабудаванне» / Holzhaus, якая адбудзецца 2-5 красавіка ў Маскве.
Галоўная мэта ўдзелу канцэрна ў дадзенай выставе - замацаванне сваіх пазіцый на расійскім рынку, а таксама пошук новых партнёраў сярод наведвальнікаў выставы з розных краін.
Спецэкспарцёр канцэрна ДП «Беларуская лясная кампанія» на сваім стэндзе прадставіць усю наменклатуру драўнянай плітнай прадукцыі высокай якасці, якая вырабляецца на мадэрнізаваных высокатэхналагічных вытворчасцях прадпрыемстваў канцэрна.
У прыватнасці, будуць прадстаўлены розныя віды драўняных пліт, якія ўжываюцца ў будаўніцтве і вытворчасці мэблі: драўняна-стружкавыя пліты розных таўшчынь, ламінаваныя і кашыраваныя, драўнянавалакністыя пліты МДФ / ХДФ, у тым ліку ламінаваныя шырокай каляровай гамы, ізаляцыйныя драўнянавалакністыя пліты, якія валодаюць шырокім спектрам прымянення у будаўніцтве, а таксама ламінаваныя падлогавыя пакрыцця, фанераваныя панэлі і іншая прадукцыя.
Пасля мадэрнізацыі штогадовы выпуск драўнянавалакністых пліт МДФ / ХДФ па прадпрыемствах канцэрна ў параўнанні з 2010 годам павялічаны ў 4 разы - да 443 тыс. куб. метраў, драўняна-стружкавых пліт амаль у паўтары разы - да 438 тыс. куб. м, фанеры ў 1,4 разы - да 250 тыс. куб. м. Падлогавыя ламінаваныя пакрыцця раней не выпускаліся. Цяпер іх вытворчасць арганізавана на трох прадпрыемствах: ААТ «Мастоўдрэў», ААТ «Гомельдрэў», ААТ «Віцебскдрэў». Да 2017 года аб'ём іх вытворчасці дасягне 15 млн. квадратных метраў.
Выставу «Драўлянае домабудаванне» / Holzhaus традыцыйна наведваюць пакупнікі-прыватныя асобы, архітэктары, дызайнеры, дэвелаперы, прадстаўнікі будаўнічых кампаній і профільных дзяржаўных устаноў. Сваю прадукцыю на ёй прадстаўляюць больш за 140 кампаній з Расіі і іншых краін свету. Штогод выставу наведваюць каля 15 тысяч чалавек з больш за 20 краін і каля 70 рэгіёнаў Расіі. У рамках праграмы мерапрыемстваў выставы праходзяць майстар-класы, семінары, кансультацыі.