Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер. Сярод іх і работнік прадпрыемства канцэрна "Белляспаперпрам".
Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі.
"Сёння Палац Рэспублікі зноў напоўнены ўрачыстай атмасферай. Тут сабраліся прадстаўнікі лепшых працоўных калектываў розных сфер дзейнасці, дзякуючы суладнай і карпатлівай працы якіх развіваецца наша краіна. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі вам сёння будуць уручаны дзяржаўныя ўзнагароды, гэта вынік вашай адданасці сваёй справе, жыццёваму выбару, прафесійнаму прызнанню і роднай краіне. Сваім прыкладам вы даказалі, наколькі важныя прафесіяналізм і грамадзянская пазіцыя кожнага чалавека ў развіцці Рэспублікі", - падкрэсліў кіраўнік урада.
Звяртаючыся да прысутных у зале, Раман Галоўчанка адзначыў, што іх працоўны шлях, поспехі і прызнанне - гэта яшчэ і яркі прыклад для маладога пакалення, як можна і трэба рэалізаваць сябе ў жыцці. "Назапашаны вамі жыццёвы вопыт - гэта сур'ёзны падмурак для таго, каб, адштурхнуўшыся ад ужо дасягнутых здзяйсненняў, ісці далей да новых працоўных дасягненняў. Матываваным і самаадданым людзям скарацца любыя вышыні, асабліва калі гаворка ідзе аб далейшым развіцці Беларусі", - сказаў Раман Галоўчанка.
На фота: Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўзнагароджвае машыніста-кранаўшчыка Бакштанскага ўчастка лесанарыхтоўчага цэха ААТ "Мастоўдрэў" Яўгена Арыка
Крыніца: БЕЛТА
08.04.2021 16:05