Арганізацыі канцэрна "Белляспаперпрам" прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу".
Работнікі прадпрыемстваў канцэрна ўдзельнічаюць у гэтай экалагічнай акцыі кожны год. З іх удзелам высаджана вялікая колькасць саджанцаў у лясным фондзе Рэспублікі. Удзельнічаючы ў пасадцы лесу, работнікі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў ўносяць свой пасільны ўклад у аднаўленне лясоў, якія з'яўляюцца галоўнай крыніцай сыравіны для вытворчай дзейнасці.
На прадпрыемствах канцэрна забяспечана комплексная і практычна безадходная перапрацоўка галоўнага прыроднага багацця рэспублікі - лесу. З драўніны вырабляецца парадку 80 відаў розных вырабаў, з якіх больш за 76% пастаўляюцца на знешнія рынкі. Забяспечваецца і праграма вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі. На ўнутраным рынку прадукцыя канцэрна таксама карыстаецца добрым попытам.
На фота: калектыў ААТ "Светлагорскі ЦКК"
Відэа Рэчыцадрэў: https://vk.com/video-147952934_456239034
12.04.2021 12:53