Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько 15-16 красавіка зрабіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.
У першы дзень паездкі ён сустрэўся з працоўным калектывам ААТ "ФанДАК "(г.Бабруйск) і навучэнцамі Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа, пабываў у Рэспубліканскім цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лесапрамысловага комплексу і ЗАТ "Пінскдрэў-Бабруйск".
16 красавіка сустрэўся з працоўным калектывам ААТ "Магілёўдрэў" і правёў нараду з прадстаўнікамі Магілёўскага аблвыканкама, на якой разгледжаны важныя пытанні працы як ААТ "Магілёўдрэў", так і іншых прадпрыемстваў канцэрна, размешчаных у Магілёўскай вобласці. Таксама старшыня канцэрна пабываў на прадпрыемствах, размешчаных у г. Шклове, на Заводзе газетнай паперы і Папяровай фабрыцы «Спартак».
Падрабязнасці на нашым Telegram-канале: https://t.me/s/Bellesbumprom
19.04.2021 15:47