Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь павіншаваў канцэрн "Белляспаперпрам" з 30-годдзем з дня ўтварэння.
Паважаныя работнікі і ветэраны арганізацый
Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці!
Віншую вас з 30-годдзем з дня ўтварэння канцэрна!
Дрэваапрацоўчая прамысловасць, адна з самых найстарэйшых і важных галін у эканоміцы краіны, сёння выходзіць у лідары па тэмпах развіцця вытворчасці і экспартнага патэнцыялу.
Праведзеная за апошнія дзесяць гадоў мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых і цэлюлозна-папяровых вытворчасцяў вывела лесапрамысловы комплекс краіны на новы тэхналагічны і якасны ўзровень. У некалькі разоў выраслі аб'ёмы глыбокай перапрацоўкі драўніны і вытворчасці гатовых прадуктаў з яе ў шырокім асартыменце, забяспечана ўцягванне ў гаспадарчы абарот раней не запатрабаваных нізкагатунковых відаў лясной сыравіны. Істотна павысілася якасць вырабленай прадукцыі, аб чым сведчыць яе канкурэнтаздольнасць на шматлікіх знешніх рынках і запатрабаванасць унутры краіны.
Праведзена вялікая праца і атрыманы вынік. Гэта заслуга ўсіх работнікаў галіны, якія ўкладвалі ў дасягненне агульных мэтаў свой вопыт, прафесіяналізм і адказнае стаўленне да справы.
Сёння перад арганізацыямі канцэрна стаяць новыя задачы. Неабходна ўдасканальваць сваю дзейнасць, павышаць эфектыўнасць вытворчасці, забяспечваць яго надзейнасць і ўстойлівасць. Упэўнены, вы з гэтым справіцеся.
Жадаю работнікам канцэрна поспехаў ва ўсіх пачынаннях, рэалізацыі намечаных планаў, аптымізму і дабрабыту!
Першы намеснік
Прэм'ер-міністра
Рэспублікі Беларусь
Мікалай Снапкоў
26.04.2021 13:14