Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў канцэрна "Белляспаперпрам" з 30-годдзем з дня заснавання аб'яднання.
"Цэлюлозна-папяровая і дрэваапрацоўчая прамысловасць - адна з найважнейшых галін нашай эканомікі. Беларусь багатая каштоўным аднаўляльным рэсурсам - лесам, які неабходна выкарыстоўваць асцярожна, комплексна і рацыянальна", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за гады незалежнасці ў рэспубліцы былі мадэрнізаваны практычна ўсе прадпрыемствы канцэрна, пабудаваныя абсалютна новыя вытворчасці, створаны тысячы высокапрадукцыйных рабочых месцаў у розных рэгіёнах. І сёння прадукцыя прадпрыемстваў "Белляспаперпрама" запатрабаваная ў дзясятках краін свету.
"Перакананы, дзякуючы працавітасці і вопыту спецыялістаў у цяперашняй пяцігодцы ў дрэваапрацоўчай галіне ёсць усе магчымасці, каб стаць драйверам росту ў прамысловым сектары", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Крыніца: сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-rabotnikam-i-veteranam-koncerna-bellesbumprom
26.04.2021 13:27