Нагрудным знакам адрознення канцэрна "Белляспаперпрам" "За асабісты ўклад у развіццё галіны" адзначаны работнікі апарата канцэрна.
Уручэнне высокіх узнагарод адбылося сёння на сходзе працоўнага калектыву з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння канцэрна.
Старшыня канцэрна Міхаіл Касько зачытаў работнікам апарата канцэрна віншавальныя адрасы ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Урада Рэспублікі Беларусь, а таксама павіншаваў ад сябе асабіста.
Ён адзначыў, што гэтую святочную дату мы адзначаем з высокімі дасягненнямі, упэўненасцю ў сённяшнім і заўтрашнім дні!
За тры дзясяткі гадоў сфарміравана моцная, самадастатковая і эфектыўная галіна, якая, маючы высокі тэхналагічны ўзровень і прафесійны кадравы склад, забяспечвае рацыянальную, комплексную глыбокую перапрацоўку самага галоўнага прыроднага багацця Беларусі – лясных рэсурсаў.
Вызначальным у лёсе галіны стаў 2007 год, калі кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аб маштабнай мадэрнізацыі прадпрыемстваў канцэрна. З гэтага моманту пачалося сапраўднае адраджэнне галіны. І жыццё паказала правільнасць выбранага курсу на тэхнічнае пераўзбраенне дзеючых вытворчасцяў і стварэнне новых.
Сёння прадпрыемствы канцэрна працуюць стабільна, выпускаюць шырокі асартымент экспартнай і імпартазамяшчальнай прадукцыі, упэўнена канкуруюць з вядучымі сусветнымі вытворцамі ў 70 краінах свету.
Старшыня канцэрна падкрэсліў, што наперадзе - новыя праекты і новыя перспектывы. Яны датычацца ўсіх напрамкаў вытворчай дзейнасці. Мы працягнем ствараць новыя магутнасці ў цэлюлозна-папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, на больш высокі тэхналагічны ўзровень выведзем мэблевую вытворчасць з мэтай далейшага павышэння эфектыўнасці перапрацоўкі драўнянай сыравіны ў краіне.
"Перакананы, што нам па сілах рэалізаваць усе задуманыя праекты і атрымаць належны эфект для кожнага прадпрыемства і галіны ў цэлым, - сказаў Міхаіл Касько. - Ад усёй душы жадаю работнікам арганізацый канцэрна новых перспектыў і заваявання чарговых вышынь у працы! Хай уласцівыя вам кампетэнтнасць, працавітасць і імкненне да новага заўсёды прыносяць станоўчы вынік! Дзякую вам за працу і адданасць абранай справе! Моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту!».
Узнагародны знак адрознення канцэрна "За асабісты ўклад у развіццё галіны" ўручаны:
БЛІЗНЮК Алене Іванаўне, начальніку ўпраўлення эканомікі і прагназавання канцэрна "Белляспаперпрам", за высокае прафесійнае майстэрства, бездакорную добрасумленную працу, унясенне вялізнага асабістага ўкладу ў развіццё галіны і павышэнне эфектыўнасці вытворчасці;
НАВІЦКАЙ Ружэне Яўгенаўне, начальніку ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій і сувязяў з грамадскасцю канцэрна "Белляспаперпрам" , за заслугі і дасягненні ў сацыяльна-культурнай, грамадскай, і іншых сферах, накіраваныя на ўзняцце іміджу галіны, актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні значных для галіны мерапрыемстваў і кампаній, праяўленыя пры гэтым ініцыятыву, творчы падыход і высокі прафесіяналізм;
ЦЫБУЛЬКА Таццяне Аляксандраўне, начальніку фінансава-эканамічнага ўпраўлення канцэрна "Белляспаперпрам", за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і ўзгадненні Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваных на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, перадавыя і інавацыйныя рашэнні, якія прадстаўляюць інтарэс для галіны, а таксама за распрацоўку праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях, звязаных з дзейнасцю галіны.
Словы віншавання ад працоўнага калектыву апарата канцэрна сказаў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Аляксандр Дзякаў.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
26.04.2021 15:26