У канцэрн паступіла ўрадавая тэлеграма з віншаваннямі з нагоды 30-годдзя ад губернатара Валагодскай вобласці Расіі Алега Куўшыннікава.
У ёй ён адзначыў, што канцэрн сёння вырашае комплексныя задачы паспяховага развіцця лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галін Рэспублікі Беларусь на самым высокім узроўні. “Асваенне новых кірункаў працы, смеласць інавацыйных падыходаў, прагрэсіўны менеджмент і разам з тым ўзважанасць і прадуманасць прымаемых рашэнняў з'яўляюцца асноўнымі складнікамі поспеху. Безумоўна, за гэтымі дасягненнямі стаяць каласальная праца, энтузіязм і прафесіяналізм нацэленай на поспех каманды, - падкрэсліў губернатар. - Канцэрн "Белляспаперпрам" на працягу многіх гадоў з'яўляецца надзейным партнёрам Валагодскай вобласці ў пытаннях развіцця супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. Перакананы, што наша далейшае ўзаемадзеянне будзе адзначана рэалізацыяй новых узаемавыгадных праектаў".
Алег Куўшыніікаў пажадаў старшыні канцэрна Міхаілу Касько і ўсяму калектыву моцнага здароўя, дабрабыту і росквіту.
27.04.2021 11:39