Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" павялічылі экспарт прадукцыі ў першым квартале амаль на 20% да аналагічнага перыяду мінулага года.
На знешнія рынкі ў студзені-сакавіку арганізацыі канцэрна паставілі прадукцыі на 176,4 млн долараў ЗША, што на 19,9% больш, чым у студзені-сакавіку 2020 года.
Рост экспартных адгрузак адбыўся як на рынках блізкага, так і далёкага замежжа. У краіны СНД рэалізавана тавараў на 83,3 млн долараў ЗША, што на 14,5% больш за леташні ўзровень. У далёкае замежжа экспартавана прадукцыі на 93,1 млн долараў ЗША - на 25,1% больш.
У таварнай структуры найбольшую долю ў экспарце займае прадукцыя глыбокай перапрацоўкі, у якой утворана найбольшая дабаўленая вартасць. Гэта драўняныя пліты( 39,9 млн долараў ЗША), мэбля (35,8 млн долараў ЗША), цэлюлоза (30,7 млн долараў ЗША), фанера (23,1 млн долараў ЗША), папера і кардон (21,9 млн долараў ЗША). Пры гэтым па ўсіх пазначаных таварах забяспечаны рост адгрузак: ад плюс 7,7% па драўняна-стружкавых плітах да плюс 28,8% па цэлюлозе.
У геаграфіі паставак у ліку найбольш буйных рынкаў збыту для прадпрыемстваў канцэрна традыцыйна лідзіруючую пазіцыю займае Расея – больш за 32%, далей Польшча – 16% і Кітай – 11,5%. У Расею экспартавана прадукцыі на 57 млн долараў ЗША (рост 128,6%), у Польшчу на 28,3 млн долараў ЗША (рост 121,9%), у Кітай на 20,4 млн долараў ЗША (рост 127,4%).
На рынкі Еўрапейскага Саюза прадпрыемствы канцэрна паставілі прадукцыі на 63,3 млн долараў ЗША, што амаль на 22% больш да ўзроўню першага квартала 2020 г. Усяго геаграфія экспарту арганізацый "Белляспаперпрама" ў студзені-сакавіку ахапіла 38 краін.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
30.04.2021 13:25