У студзені-сакавіку 2021 года арганізацыямі канцэрна забяспечана выкананне ўсіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Вынікі працы прадпрыемстваў галіны ў 1-м квартале разгледжаны сёння на пасяджэнні савета канцэрна.
Паказчыкаў усяго 11. Сярод асноўных: экспарт і рэнтабельнасць продажаў. Па выніках працы ў студзені-сакавіку тэмп росту экспарту да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 119,9%. На знешнія рынкі пастаўлена прадукцыі на 176,4 млн долараў ЗША. Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці склала 11,8%, у арганізацыях з доляй дзяржавы ў статутным фондзе 50% і больш гэты паказчык склаў 12,6%.
Паказчык зніжэння ўзроўню выдаткаў па дзяржарганізацыях мінус 8,5 % пры нарматыве на першы квартал мінус 0,3%.
Выкананыя паказчыкі Дзяржаўнай праграмы "Беларускі лес". Доля валавой дабаўленай вартасці ў аб'ёме вытворчасці прадукцыі за вылікам падаткаў і збораў, якія вылічаюцца з выручкі за студзень-сакавік склала 38% пры заданні на першы квартал 34,3 %.
Выкананы таксама паказчыкі Дзяржаўнай праграмы "Энергазберажэнне": энергазберажэнне - мінус 14 %, эканоміі ПЭР – 28,9 тыс.т. у.т., эканомія светлых нафтапрадуктаў – 4,5%, доля мясцовых відаў паліўна-энергетычных рэсурсаў у кацельна-печкавым паліве – 79,7%, доля аднаўляльных крыніц энергіі ў кацельна-печкавым паліве – 79,3%. Па ўсіх паказчыках заданні выкананы з апярэджаннем.
Індэкс прамысловай вытворчасці (аб'ём вытворчасці прадукцыі) склаў 101,5% пры заданні 100,6%.
Запасы гатовай прадукцыі на 01.04.2021 склалі 68,7%, што ніжэй за нарматыў на 29,3 п. п.; з пачатку года ўдзельная вага запасаў зніжаная на 13,9 п. п. уся прадукцыя паспяхова рэалізуецца.
Па выніках першага паўгоддзя і 2021 года ў цэлым таксама прагназуецца выкананне ўсіх пералічаных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця канцэрна «Белляспаперпрам».
Саветам канцэрна праца арганізацый у першым квартале 2021 года прызнана здавальняючай.
Пры гэтым старшыня канцэрна Міхаіл Касько падкрэсліў, што з мэтай дасягнення ўстаноўленых задач на першае паўгоддзе кіраўнікам арганізацый неабходна трымаць усе пытанні на кантролі, забяспечыць эфектыўную сумесную працу маркетынгавых і вытворчых службаў па выяўленні актуальнага попыту на канкрэтныя віды прадукцыі і аператыўны выпуск гэтай прадукцыі для дасягнення ўстаноўленых бізнес-планамі паказчыкаў па экспарце тавараў і забеспячэнні нарматываў складскіх рэшткаў па выніках першага паўгоддзя бягучага года. Акрамя таго, Міхаіл Касько адзначыў, што неабходна ўзмацніць працу па ўнутрыгаліновай кааперацыі, забяспечваць у першую чаргу патрэбнасць у сыравіну і матэрыялаў адзін аднаго. Так, драўняныя пліты павінны своечасова адгружацца ў адрас вытворцаў мэблі, і так з усімі іншымі матэрыяламі і камплектуючымі.
Асобныя даручэнні дадзены шэрагу кіраўнікоў.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
05.05.2021 16:07