Нагрудны знак адрознення канцэрна "Белляспаперпрам" "За асабісты ўклад у развіццё галіны" старшыня канцэрна Міхаіл Касько ўручыў учора заслужаным людзям галіны.
Вышэйшай узнагароды канцэрна ўдастоены: старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Чэслава Станіславаўна Гоева, генеральны дырэктар ЗАТ "Маладзечнамэбля" Валерый Уладзіміравіч Бушыла і дырэктар СТАА "ЗОЎ-Ленеўрамэбля" Уладзімір Львовіч Зухавіцкі (на фота 3 знак для Уладзіміра Львовіча атрымлівае нам. дырэктара кампаніі).
06.05.2021 09:12