Міністэрствам адукацыі ўстаноўлена колькасць месцаў для атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ва ўстановах адукацыі ў 2021 годзе. Месца для падрыхтоўкі спецыялістаў вылучаныя і для прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам».
Гэта вызначана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №321 ад 28.04.2021 г.
У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў рамках кантрольных лічбаў прыёму ў дзённай форме атрымання адукацыі ў 2021 годзе па спецыяльнасці "Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны" выдзелена адно месца для РУП "Завод газетнай паперы".
Па спецыяльнасці "Біялогія (біятэхналогія)" адно месца выдзелена ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Я. Купалы для ААТ "Мастоўдрэў".
Паводле інфармацыі Мінадукацыі
18.05.2021 11:03