Гадоў 15 таму сярод абывацеляў было распаўсюджана меркаванне, што дыхтоўнымі могуць быць толькі імпартныя дзверы. Сёння гэты стэрэатып цалкам разбураны. Выдатныя дзверы з драўніны ў шырокім асартыменце з поспехам вырабляюць у Беларусі.
Напрыклад, у г. Вілейка Мінскай вобласці на прадпрыемстве канцэрна "Белляспаперпрам" ААТ "Буддэталі".
У 1976 годзе тут быў узведзены цэх аконных блокаў, і прадпрыемства (тады Вілейскі завод будаўнічых дэталяў) спецыялізавалася на выпуску вокнаў, а з 1987 года, пасля ўводу ў эксплуатацыю цэха дзвярных блокаў, завод стаў вырабляць дзверы. З пачатку 1990-х гадоў гэта стала спецыялізацыяй Вілейскага дрэваапрацоўчага прадпрыемства. Сёння гэта вядучы вытворца ў сваёй сферы.
Як вырабляюць надзейныя дзверы з масіва дрэва глядзіце ў рэпартажы з вытворчасці: https://www.mlyn.by
19.05.2021 08:06