Загадам старшыні канцэрна зацверджаны графік правядзення абласных адборачных спаборніцтваў «Лесаруб-2015».

Адборачныя спаборніцтвы пройдуць у рамках падрыхтоўкі да правядзення рэспубліканскага чэмпіянату «Лесаруб-2015», які адбудзецца 10-12 верасня ў Пінску. Арганізатарам першынства выступае канцэрн «Белляспаперпрам».

Спаборніцтвы пройдуць па сямі практыкаванням: валка дрэва, мантаж ланцугу, распілоўка камбінаваным рэзам, дакладная распілоўка, абрэзка сукоў, рубка сякерай, камандная эстафета.
Практыкаванні «рубка сякерай» і «камандная эстафета» з'яўляюцца асобнымі відамі і не ўваходзяць у агульны залік мнагабор'я.
Акрамя таго, у рамках чэмпіянату ўпершыню пройдзе моладзевае першынства сярод машыністаў шматаперацыйнай лесанарыхтоўчай тэхнікі. Спаборніцтвы пройдуць па трох конкурсаў: «Лепшы аператар гідраманіпулятара - 2015», «Лепшы машыніст харвестэра - 2015», «Лепшы машыніст фарвардэра - 2015».

Г Р А Ф І К правядзення абласных адборачных спаборніцтваў «Лесаруб-2015»