Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько 20 мая наведаў Тэхналагічны каледж Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта ім. Я. Купалы і сустрэўся з навучэнцамі.

  

   Ён азнаёміўся з вучэбна-вытворчай базай установы адукацыі і пагутарыў з навучэнцамі па спецыяльнасці     "Дрэваапрацоўка".

    Для бібліятэкі каледжа Міхаіл Касько падарыў кнігу пра гісторыю канцэрна, сучасны стан прадпрыемстваў галіны   і  перспектывы развіцця, наведаў вытворчыя ўчасткі і майстэрні, дзе азнаёміўся з узорамі прадукцыі, якую   вырабляюць сваімі сіламі навучэнцы.

    Далей на сустрэчы з імі старшыня канцэрна распавёў аб працы прадпрыемстваў, аб рэалізацыі інвестыцыйных   праектаў і развіцці кадравага патэнцыялу. Генеральны дырэктар ААТ "Мастоўдрэў" Сяргей Асосаў, які таксама   прысутнічаў на сустрэчы, распавёў аб сваім прадпрыемстве, аб кадравай палітыцы і грамадскім жыцці на   прадпрыемствы, падзяліўся асабістым вопытам у кар'еры.

    Міхаіл Касько і Сяргей Асосаў адказалі на пытанні навучэнцаў. Яны, у асноўным, тычыліся магчымасцяў   працаўладкавання на прадпрыемствах канцэрна, заработнай платы, умоў працы, сацыяльных гарантый і   перспектыў для прафесійнага росту.

 

               

21.05.2021 12:16