Сёння ў Мінску праходзіць рэспубліканскі Чэмпіянат Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання па гульні "Што? Дзе? Калі?".
Мерапрыемства накіравана на рэалізацыю інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу работнікаў, а таксама папулярызацыю інтэлектуальных гульняў сярод членаў прафсаюза.
За званне чэмпіёна і ўладальніка галоўнага прыза - «Савы» змагаюцца 12 каманд:
- ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў";
- ГПУ "Нацыянальны парк "Белавежская пушча";
- ГПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік";
- ААТ "Віцебскдрэў";
- ДНУ "Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";
- ААТ "Светлагорскі ЦКК";
- Шчучынскі лясгас;
- ААТ "Мастоўдрэў";
- УП "Папяровая фабрыка Дзяржзнака";
- РУП "Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі";
- РУП "Завод газетнай паперы";
- Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне.
Акрамя асноўнай гульні спаборніцтвы праходзяць яшчэ ў дзвюх намінацыях - "Эрудыт-лато" і "Камандная "Свая гульня".
Падрабязнасці тут
21.05.2021 15:52