Каманда інтэлектуалаў ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" заняла другое месца ў Рэспубліканскім чэмпіянаце Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання па гульні "Што? Дзе? Калі?".

Чэмпіянат адбыўся 21 мая ў Мінску. У фінале наймацнейшыя каманды змагаліся практычна на роўных, але апярэдзіць усіх па суме балаў атрымалася камандзе Магілёўскае ДВЛГА. "Серабро" заваявала каманда ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў" і "бронзу" - УП "Папяровая фабрыка "Дзяржзнака".

У намінацыі "Свая гульня" пераможцай стала каманда ГПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік", а ў намінацыі "Эрудыт-лато"- прадстаўнік каманды УП "Папяровая фабрыка "Дзяржзнака" Вячаслаў Корзун.

 


Крыніца: Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання

24.05.2021 12:40