Суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прадастаўлена ўнікальная магчымасць удзелу ў індывідуальных прамых перамовах аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам.
Адпаведны пілотны праект правядзення кантактна-кааперацыйных біржаў анлайн рэалізуе Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў на базе прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці і канцэрна «Белляспаперпрам».
Другая кантактна-кааперацыйная біржа адбудзецца 26 мая 2021 г., у рамках якой адбудуцца прамыя анлайн перамовы з ААТ "Гомсельмаш", прадпрыемствамі холдынгу ААТ "Івацэвічдрэў" і філіялам "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы", ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры".
Для ўдзелу неабходна да 21 мая 2021 г. запоўніць заяўку на сайце belarp.by.
Спасылкі на падключэнне будуць накіраваныя ўсім удзельнікам, якія аформілі заяўку на перамовы на сайце belarp.by.
З графікам правядзення перамоваў і пералікам прадукцыі, якая закупляецца па імпарце і рэкамендаванай да засваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, можна азнаёміцца тут.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
(017) 316-14-22, (044) 788-48-49 Дубіна Дзмітрый Фёдаравіч
24.05.2021 17:46