Учора ў падшэфнай установе адукацыі канцэрна "Белляспаперпрам" - Бабруйскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху адбылося свята "Да пабачэння, школа!", "Да пабачэння, дзіцячы сад!".

Апошні званок у гэтым навучальным годзе прагучаў для 103 навучэнцаў школы. Асаблівым гэты дзень стаў для старшакласнікаў-выпускнікоў і дзетак, якія выпусціліся з дзіцячага садка і ў наступным навучальным годзе стануць першакласнікамі.

Па традыцыі павіншаваць выхаванцаў школы-інтэрната прыехалі прадстаўнікі канцэрна "Белляспаперпрам". Падарункі, словы пажаданні выпускнікам, добрыя пажаданні і падтрымка - гэта тое малое, што мы заўсёды рады дарыць нашым юным сябрам.

Не застаецца без увагі і праца настаўнікаў. Падзяка старшыні канцэрна сёння была ўручана настаўніку замежнай мовы Гушчы Наталлі Уладзіміраўне за шматгадовую, прафесійную працу і вялікі асабісты ўклад у выхаванне дзяцей.

    

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

26.05.2021 10:52