З нагоды 75-годдзя з дня заснавання Мінскага трактарнага завода канцэрн "Белляспаперпрам" прадставіў да ўзнагарод кіраўніцтва і работнікаў прадпрыемства.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у тэхнічнае абсталяванне лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці Рэспублікі Беларусь нагрудным знакам адрознення "За асабісты ўклад у развіццё галіны" узнагароджаны генеральны дырэктар ВОЎК Віталь Міхайлавіч.
Граматай канцэрна «Белляспаперпрам» ўзнагароджаны:
БАЛАЦЬКО Андрэй Леанідавіч, начальнік бюро планавання падрыхтоўкі, маршрутаў і нарматываў энерганасычаных трактароў і спецыяльнай тэхнікі праектна-тэхналагічнага аддзела энерганасычаных трактароў і спецыяльнай тэхнікі кіравання галоўнага тэхнолага, за шматгадовую плённую працу, ініцыятыву, праяўленую пры выкананні прафесійных абавязкаў, актыўны ўдзел ва ўкараненні новых тэхналогій пры пастаноўцы на вытворчасць, мадэрнізацыі энерганасычаных трактароў і спецыяльнай тэхнікі;
ЛЕДВІК Міхаіл Вікенцьевіч, начальнік канструктарскага бюро машын на базе трактароў і іх рабочага абсталявання кіравання канструктарска-эксперыментальных работ №2, за шматгадовую плённую працу, эфектыўнае выкананне працоўных абавязкаў, асабісты ўклад у стварэнне сучасных машын і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца ў лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Падзяка старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" аб'яўлена:
МАНДЗІК Наталлі Леанідаўне, майстру ўчастка будаўніча-мантажных работ цэха будаўніцтва і добраўпарадкавання, за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія прафесійныя поспехі ў арганізацыі рамонтных і будаўніча-мантажных работ па рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў;
МЯДЗВЕДЗЕВУ Яўгену Уладзіміравічу, інжынеру-інспектару 1 катэгорыі групы інспекцыйнага кантролю аддзела кіравання якасцю, кіравання развіцця сістэмы менеджменту якасці і вытворчай сістэмы, за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне прафесійных абавязкаў, ініцыятыву і асабісты ўклад у павышэнне якасці прадукцыі і эфектыўнасць вытворчасці серыйнай лясной і спецыяльнай тэхнікі.
31.05.2021 09:28