Экспарт прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" за студзень-красавік вырас да аналагічнага перыяду мінулага года больш чым на 25%.
Арганізацыі канцэрна "Белляспаперпрам" за чатыры месяцы гэтага года рэалізавалі на замежных рынках прадукцыі на 251,8 млн долараў ЗША, што на 25,4% больш, чым за студзень-красавік 2020 года.
Рост адгрузак адзначаны практычна па ўсіх відах экспартнай прадукцыі. Гэта мэбля, фанера, папера, кардон, шпалеры, цэлюлоза, розныя віды драўняных пліт, драўляныя канструкцыі, дзверы, вокны, прадукты лесахіміі.
З агульнага аб'ёму экспарту 54,4% прыйшлося на краіны далёкага замежжа. Усяго геаграфія паставак ахапіла 58 краін. Сярод найбольш буйных рынкаў збыту: Расія, Польшча, Кітай, Літва і Украіна.
У цэлым з агульнага аб'ёму вырабленай прадукцыі на знешнія рынкі прадпрыемства канцэрна паставілі 81,4% тавараў, пабіўшы ўстаноўлены ў мінулым годзе гістарычны рэкорд у 76,2%.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
01.06.2021 15:40