Экалагічную прадукцыю прадпрыемства канцэрна "Белляспаперпрам" прадставілі на выставе-форуме "ECOLOGY EXPO – 2021", якая прайшла ў Мінску 3-5 чэрвеня.

Стэнды на выставе экспанавалі Холдынг "Беларускія шпалеры" і ЗТАА "СВУДС-экспарт".

Найважнейшымі задачамі выставы-форуму з'яўляліся: фарміраванне мыслення аб важнасці спажывання тавараў і паслуг, створаных з выкарыстанням эка-тэхналогій; магчымасць рэалізацыі і папулярызацыі экалагічнай культуры; пашырэнне ведаў аб перавагах і патрэбнасці ў таварах і паслугах з экалагічным складнікам; павышэнне ўзроўню продажаў і пашырэнне рынкаў за кошт нарастальнай цікавасці да тэматыкі; павелічэнне прысутнасці беларускіх тавараў і паслуг на знешніх рынках.

                             

07.06.2021 09:53