За пяць месяцаў бягучага года арганізацыі канцэрна "Белляспаперпрам" вырабілі на 8,1% больш тавараў, чым за аналагічны перыяд да 2020 года.
Рост аб'ёмаў вытворчасці адзначаецца па ўсіх трох галінах прамысловасці, у якіх занятыя прадпрыемствы канцэрна.
Больш за ўсё прыраслі ў аб'ёмах выпуску прадукцыі мэблевыя прадпрыемствы - 118,3% да аналагічнага перыяду мінулага года. Трэба адзначыць, што прырост аб'ёмаў у мэблевай вытворчасці, які з'яўляецца своеасаблівай вяршыняй глыбокай перапрацоўкі драўнянай сыравіны, сведчыць аб эфектыўнай працы абранай галіной стратэгіі рабіць стаўку на вытворчасць і экспарт канчатковых прадуктаў з драўніны, а не сыравіны або паўфабрыкатаў.
Сёння мэблевыя прадпрыемствы канцэрна, якія маюць на шматлікіх замежных рынках збыту рэпутацыю вядучых вытворцаў традыцыйнай мэблі з драўніны, усё больш пашыраюць сваю геаграфію экспарту і ўваходзяць у найбуйнейшыя міжнародныя гандлёвыя сеткі. На знешнія рынкі мэбельшчыкі канцэрна пастаўляюць амаль 80% прадукцыі. Паводле звестак статыстыкі за студзень-красавік гэтага года экспарт мэблі па канцэрне вырас на 36,8% да 51,2 млн долараў ЗША, пры гэтым у краіны па–за СНД - на 68,2%, у краіны СНД – на 21,4%. Усяго мэблевая прадукцыя была экспартаваная на рынкі 36 краін.
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчага сектара канцэрна за студзень-май павялічылі аб'ёмы вытворчасці прадукцыі прамысловасці на 7,7% у параўнанні з пяццю месяцамі 2020 года. Вытворчасць драўнянастружкавых пліт вырасла на 13%, драўнянавалакністых – на 12,4%, фанеры - на 4,5%.
Найбольш дынамічныя тэмпы росту вытворчасці забяспечваюць мадэрнізаваныя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, якія ў сакавіку бягучага года ўказам Прэзідэнта былі аб'яднаны ў дрэваапрацоўчы холдынг BYSPAN з кіруючай кампаніяй ААТ «Івацэвічдрэў». У красавіку аб'ём вытворчасці па холдынгу, які аб'ядноўвае 10 прадпрыемстваў, вырас да красавіка 2020 года на 26,2%, а ў маі ўжо ў 2 разы ў параўнанні з маем 2020 года, калі з-за пандэміі каронавіруса знешнія рынкі збыту істотна аселі. Такім чынам, з нарастаючым за студзень-май па холдынгу забяспечаны прырост аб'ёмаў вытворчасці да ўзроўню студзеня-мая мінулага года на 11,3%. На знешнія рынкі рэалізавана амаль 85% вырабленай прадукцыі.
З станоўчай дынамікай працуе і сектар цэлюлозна-папяровай вытворчасці канцэрна. За пяць месяцаў аб'ёмы вытворчасці прадукцыі тут выраслі на 2%.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
08.06.2021 11:33