Сёння - 80 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У Беларусі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны - памятная дата, якая адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Акцыю памяці падтрымліваюць і прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам".
А 12.00 разам з усёй краінай яны правядуць хвіліну маўчання.
Да памятных месцаў, воінскіх пахаванняў будуць ускладацца кветкі, пройдуць мітынгі-рэквіемы і сустрэчы ветэранаў.
У гады вайны на франтах Вялікай Айчыннай змагаліся больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Вайсковымі злучэннямі падчас вайны камандавалі 217 генералаў і адміралаў - беларусаў. Імёны многіх нашых суайчыннікаў сталі легендарнымі, іх ведалі на ўсіх франтах.
У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара - памяць пра іх будзе жыць вечна.
Усё больш і больш аддаляе нас час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але подзвігі загінуўшых у баях, смутак пра мільёны нявінных ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў свядомасці людзей старэйшага пакалення, захоўваюцца ў памяці іх дзяцей, унукаў і праўнукаў.
22.06.2021 10:12