Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Беларусі Аскар Бейсенбаеў наведаў шэраг прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам", размешчаных у Гомелі і Гомельскай вобласці.

У першы дзень візіту 17 чэрвеня ён азнаёміўся з вытворчасцю пліт МДФ і падлогавых ламініраваных пакрыццяў ААТ "Гомельдрэў" у Рэчыцкім раёне.

 

 

 

 

 

     Дыпламат высока ацаніў маштабы, тэхналагічнасць вытворчасці і якасць     прадукцыі прадпрыемства. У ходзе размовы з генеральным дырэктарам     Генадзем Каротчанкам абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва,   экспартныя магчымасці завода МДФ і іншых вытворчасцяў ААТ   "Гомельдрэў". У прыватнасці, гаворка ішла аб нарошчванні аб'ёмаў   продажаў мэблі ў Казахстан. - Патэнцыял для нарошчвання   ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж казахстанскімі і беларускімі   кампаніямі вялікі, і яго неабходна актыўна выкарыстоўваць, - такое   меркаванне выказаў Пасол.

    У другі дзень візіту Аскар Бэйсэнбаеў наведаў ААТ "Гомельская мэблевая   фабрыка "Прагрэс" і філіял "Гомельшпалеры" ААТ "ЦБК-Кансалт".

    На гэтых прадпрыемствах ён таксама даў высокую ацэнку асартыменту і   якасці прадукцыі і падкрэсліў, што яна будзе добра запатрабаваная на   казахстанскім рынку і ў прадпрыемстваў ёсць усе магчымасці нарошчваць   экспарт сваёй прадукцыі ў Казахстан.

   Дарэчы, прадукцыю ўсіх трох прадпрыемстваў, на якіх пабываў Аскар   Бейсенбаеў, у Казахстане добра ведаюць. Так, за студзень-красавік   экспарт   шпалер вытворчасці "Гомельшпалеры" вырас амаль у 1,5 разы да   282 тыс. долараў ЗША. Экспарт Гомельскай мэблевай фабрыкі "Прагрэс"   вырас больш чым у 2 разы да 1,08 млн.долараў ЗША.

     ААТ "Гомельдрэў" паставіў у Казахстан прадукцыі на 210,7 тыс. долараў ЗША - гэта крыху менш, чым за чатыры месяцы папярэдняга года. З улікам праведзенай сустрэчы з паслом Казахстана і абмеркавання экспартных паставак у прадпрыемства ёсць перадумовы не толькі аднавіць ранейшыя аб'ёмы продажаў у Казахстан, але і нарасціць іх.