Пытанні прафілактыкі і папярэджання карупцыйных праяў у арганізацыях канцэрна "Белляспаперпрам" былі разгледжаны 23 чэрвеня на пасяджэнні камісіі.
Камісія канцэрна па супрацьдзеянні карупцыі, якую ўзначальвае старшыня канцэрна Міхаіл Касько, праводзіць свае пасяджэнні рэгулярна і на кожным з іх разглядае ход выканання арганізацыямі канцэрна антыкарупцыйнага заканадаўства. Заслухоўваюцца справаздачы кіраўнікоў арганізацыі і разглядаецца праца аналагічных камісій на прадпрыемствах.
На гэтым пасяджэнні, у прыватнасці, з справаздачамі аб праведзенай рабоце выступілі кіраўнікі ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» (г. Шклоў), філіяла «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК» (г. Чашнікі) і ААТ «Буддэтали» (г. Вілейка).
Па выніках справаздач праца арганізацый па прафілактыцы і папярэджанні карупцыйных праяў прызнана здавальняючай. Пры гэтым, старшынёй канцэрна кіраўнікам арганізацый дадзены рэкамендацыі вывучаць вопыт адзін аднаго. Напрыклад, на папяровай фабрыцы "Спартак" праводзяць ананімнае анкетаванне работнікаў з мэтай выяўлення карупцыйных рызык. Запоўненыя анкеты аналізуюцца камісіяй і кіраўніцтвам прадпрыемства, па выніках аналізу могуць ужо прымацца неабходныя рашэнні.
Добры вопыт - правядзенне навучання супрацоўнікаў на розных семінарах і курсах па антыкарупцыйным заканадаўстве з атрыманнем адпаведных сертыфікатаў. Іх абавязаны мець усе члены камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, а таксама супрацоўнікі, чыя дзейнасць звязана з такімі сферамі, як закупкі сыравіны і матэрыялаў, продажу, фінансы і т. п.
Старшыня канцэрна таксама падкрэсліў, што абавязкова трэба весці пастаянную інфармацыйную працу, задзейнічаць для гэтага ўсе магчымыя рэсурсы: інфармацыйныя стэнды, мультымедыя, сустрэчы, семінары і проста штодзённыя зносіны з людзьмі.
Абмяркоўваліся на пасяджэнні камісіі канцэрна і пытанні пасярэдніцтва. Кіраўнікам арганізацый даручана да гэтай праблемы падысці грунтоўна, правесці пільны аналіз усіх здзелак і выканаць неабходныя дзеянні па арганізацыі работы па прамых кантактах.
24.06.2021 10:50