Напярэдадні Дня моладзі на прадпрыемствах канцэрна "Белляспаперпрам" прайшлі моладзевыя мерапрыемствы.
Напрыклад, у ААТ «Рэчыцадрэў» 20 работнікам, сярод якіх былі і маладыя спецыялісты, якія прыйшлі на прадпрыемства ў 2020 годзе, уручылі дыпломы за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці прадпрыемства і асабісты ўклад у развіццё моладзевага руху. Адбыўся і святочны канцэрт.
У ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" прайшла дыялогавая пляцоўка "Маладая сям'я - крышталь грамадства". Таксама моладзь фабрыкі прыняла ўдзел ва ўборцы і добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў.
Каманда ААТ "Светлагорскі ЦКК" прыняла ўдзел у раённым маладзёжным фестывалі боды- арт "Летні карнавал у беларускіх традыцыях". Прадстаўлены на конкурс праект "Маляты- бульбаняты" заняў 3 месца.
28.06.2021 10:54