Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» планамерна нарошчваюць экспарт у Казахстан.
Казахстанскія кампаніі з'яўляюцца даўнімі і надзейнымі партнёрамі для прадпрыемстваў канцэрна. На працягу многіх дзесяцігоддзяў гандлёва-эканамічныя адносіны паміж беларускімі вытворцамі прадукцыі дрэваапрацоўкі і спажыўцамі на рынку Казахстана ўмацаваліся і дынамічна развіваюцца.
Продажы ў Казахстан планамерна растуць. Так, за студзень-красавік гэтага года прадпрыемствы канцэрна павялічылі экспарт у Казахстан на 28,7% да амаль 7,3 млн долараў ЗША.
У аснове таварнай структуры экспарту прадукцыя глыбокай перапрацоўкі з высокім дабаўленым коштам. Гэта, у першую чаргу, мэбля, яе пастаўлена больш чым на 2 млн долараў ЗША. У Казахстане асаблівай папулярнасцю карыстаецца Беларуская мяккая мэбля і корпусная мэбля з масіва драўніны. Найбольш папулярныя ў Казахстане такія беларускія мэблевыя брэнды як «Пінскдрэў», «Слоніммэбля», «Гомельская мэблевая фабрыка «Прагрэс», «Маладзечнамэбля» і інш.
Экспартуюцца ў Казахстан таксама драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя пліты, фанера, драўляныя вокны і дзверы, шпалеры, папера, кардон, піламатэрыялы і іншыя вырабы.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
28.06.2021 12:28