Рынак Расійскай Федэрацыі для прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" заўсёды быў і застаецца адным з прыярытэтных. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва прадпрыемстваў канцэрна з расейскімі кампаніямі дынамічна развіваецца, пра што сведчыць тэмп росту экспарту тавараў беларускай дрэваапрацоўкі ў Расію.
За студзень-май арганізацыі канцэрна павялічылі экспарт у Расію больш чым у 1,5 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У расійскія рэгіёны пастаўлена тавараў больш чым на 100 млн долараў ЗША - гэта трэцяя частка ад агульнага аб'ёму экспарту канцэрна за пяць месяцаў гэтага года.
Прадукцыя прадпрыемстваў канцэрна экспартуецца ў 64 рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Гэта як традыцыйна геаграфічна блізкія рэгіёны - Масква, Маскоўская, Смаленская, Бранская вобласці, так і такія аддаленыя як Хабараўскі край і Якуція.
Найбольшыя аб'ёмы прадукцыі рэалізуюцца ў сталічную вобласць (12,6 млн долараў ЗША), Рэспубліку Карэлію (10,6 млн долараў ЗША), непасрэдна ў Маскву (9,7 млн долараў ЗША), а таксама Калужскую вобласць (6,1 млн долараў ЗША) і Краснадарскі край (5,5 млн долараў ЗША).
У таварнай структуры экспарту ў Расію найбольшую долю займаюць мэбля (больш за 30%), драўняныя пліты (ДСП і ДВМ/МДФ - каля 30%), папера і кардон (20,3%), а таксама цэлюлоза (17,6%). Пастаўляюцца таксама фанера, дзверы, вокны і іншыя драўляныя вырабы, шпалеры, запалкі, піламатэрыялы, розная тара, прадукты лесахіміі і іншыя тавары дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай вытворчасці.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
02.07.2021 09:30