Учора супрацоўнікі апарата канцэрна "Белляспаперпрам" наведалі ААТ "Віцебскдрэў".
Генеральны дырэктар прадпрыемства Юрый Дойлін падчас наведвання вытворчых цэхаў завода распавёў аб бягучым стане спраў на прадпрыемстве, аб актуальных задачах на сёння і перспектыву.
Кіраўнікі і спецыялісты канцэрна паглядзелі, як працуюць зараз цэхі па вытворчасці драўнянавалакністых пліт, пабывалі ў цэнтральнай завадской лабараторыі, якая праводзіць выпрабаванні гатовай прадукцыі дрэваапрацоўкі, экалагічны і радыяцыйны кантроль, кантроль умоў працы. Лабараторыя праводзіць выпрабаванні па нацыянальных, міждзяржаўных, еўрапейскіх і міжнародных стандартах.
Работнікі канцэрна таксама ўсклалі кветкі да памятнага знаку воінам Вялікай Айчыннай вайны - былым работнікам "Віцебскдрэў", якія вызвалялі віцебскую зямлю і роднае прадпрыемства ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
16.07.2021 15:03