20 ліпеня ў Беларусі стартуе прыёмная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі. З сённяшняга дня абітурыенты могуць падаваць дакументы ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на бюджэтную і платную формы навучання.
Звярніце ўвагу! У 2021 г. ва Універсітэце адкрыты прыём на дзве новыя спецыяльнасці: 1-36 05 02 "Мехатронныя сістэмы і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей» і 1-47 02 01 «Прынтэхналогіі».
Прыём дакументаў на бюджэт будзе ажыццяўляцца па 26 ліпеня, на платную форму - па 9 жніўня.
Залічэнне на бюджэт завершыцца 5 жніўня, на платную форму навучання - 11 жніўня.
Варта звярнуць увагу, што ў гэтым годзе інфармаванне абітурыентаў аб ходзе прыёму дакументаў у апошні дзень прыёму як на бюджэтную, так і на платную формы будзе завяршацца не ў 15.00, а ў 17.00. Для іншых дзён традыцыйна крок захоўваецца - кожныя 3 гадзіны - 12.00, 15.00 і 18.00. Акрамя таго, у мэтах узмацнення інфармацыйнай адкрытасці змяняецца дыяпазон, у якім падаецца інфармацыя. Калі раней крок быў 10 балаў, калі відаць колькі чалавек падалі заяву менавіта з такімі баламі, то цяпер гэты крок будзе 5 балаў.
У адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму на дзённую форму атрымання адукацыі ў 2021 г. у БДТУ плануецца прыняць 1538 чалавек (1060 - за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 478 - на платнай аснове). На завочную поўную форму атрымання адукацыі запланавана прыняць 170 чалавек на платнай аснове, на завочную скарочаную форму атрымання адукацыі - 310 чалавек (80 - за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 230 - на платнай аснове),
На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі запланаваны прыём 61 чалавека.
Усе падрабязнасці тут: http://www.belstu.by
20.07.2021 13:32