Учора старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько наведаў ААТ "Слоніммэбля".
Прадпрыемства спецыялізуецца пераважна на вытворчасці корпуснай мэблі. У асноўным гэта наборы мэблі для спальні. Кожны месяц іх выпускаецца каля 1300 камплектаў. Яшчэ каля 300 адзінак у месяц складае вытворчасць корпуснай мэблі - сценак, горак, шаф камбінаваных і т. п.
ААТ "Слоніммэбля" на працягу ўсёй сваёй гісторыі працуе ўстойліва і планамерна развіваецца. Вытворчасць абсталяванае сучасным высокапрадукцыйным абсталяваннем.
Асаблівасцю тэхналагічнага працэсу на фабрыцы з'яўляецца вытворчасць гнутаклеяных элементаў для фасадных дэталяў, а таксама пенаполіурытанавых дэкаратыўных накладак, якія надаюць прадукцыі непаўторны выгляд. Набыццё аўтаматычных кабін распылення фарбаў дазволіла пашырыць асартыментны пералік тавараў, звязаны з аздабленнем дэталяў эмалямі.
У 2017 годзе для стварэння майстар-мадэляў на фабрыцы пачалі выкарыстоўваць 3d-прынтары, таксама ўведзены ў эксплуатацыю сучасны станок для вырабу дэкаратыўнага паганажу на аснове драўнянай пульпы.
Адным з навін вытворчасці з'яўляецца ўчастак ручнга дэкаратыўнага роспісу, які надае вырабам незабыўны выгляд і асаблівую каштоўнасць.
У 2017 годзе на фабрыцы арганізаваны ўчастак вырабу дэкаратыўных элементаў з розных канструкцыйных матэрыялаў. Тэхналогія ўкаранёна пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
З 2020 года прадпрыемства асвоіла выпуск вырабаў з выкарыстаннем шаўкаграфічных малюнкаў на дэталях мэблі.
Прадукцыя, якая выпускаецца ААТ «Слоніммэбля», шырока вядомая не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынках. Адгрузка прадукцыі па рынках характарызуецца шматвектарнасцю. Асноўныя напрамкі экспарту - гэта Расія і Казахстан, удзельная вага якіх у агульным аб'ёме складае 42% і 28% адпаведна. Невялікія аб'ёмы пастаўляюцца таксама ў Арменію, Азербайджан, Грузію, Украіну, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, Румынію і Італію.
Падчас візіту на прадпрыемства старшыня канцэрна разгледзеў бягучыя пытанні дзейнасці прадпрыемства, пабываў у вытворчых цэхах, дэманстрацыйных залах гатовай прадукцыі, у фірмовай краме прадпрыемства, паглядзеў як уладкаваныя сацыяльна-бытавыя памяшканні для работнікаў фабрыкі і спартыўна-аздараўленчы комплекс.
Таксама старшыня канцэрна правёў сустрэчу з актывам працоўнага калектыву прадпрыемства, на якой былі абмеркаваныя пытанні, якія цікавяць калектыў, у частцы рознічнага гандлю, фінансава-эканамічнай дзейнасці і ўнутрыгаліновай кааперацыі ў сістэме канцэрна.
22.07.2021 12:42